Першасная прафсаюзная арганізацыя аб'ядноўвае работнікаў прадпрыемства і прадстаўляе іх інтарэсы ў пытаннях аховы працы, сацыяльнага партнёрства і калектыўнага дагавора.
Чым займаецца прафсаюз
- кантроль захавання працоўных правоў работнікаў;
- удзел у распрацоўцы калектыўнага дагавора;
- арганізацыя аздараўлення, культурных і спартыўных мерапрыемстваў;
- кансультацыі па сацыяльных гарантыях.
Звярнуцца ў прафсаюзны камітэт можна ў рабочыя дні з 9:00 да 17:00 па адрасе: г. Мінск, вул. Маскоўская, 8.